Wider Europe Review Logo
 

 

Том 4. №3 (9). Лето 2006

Вячеслав Поздняк
Европа регионов, Европейская политика соседства и Беларусь: в поисках "дорожной карты"

Юлія Коцкая
Транспамежная палітыка ЕС на ўсходніх межах: Еўрарэгіён "Нёман"

Ганна Каморнік
Абарона правоў нацыянальных меншасьцяў у Эўрапейскім Зьвязе

Павлюк Быковский
Интернет в Беларуси

 

   

Транспамежная палітыка ЕС на ўсходніх межах:
Еўрарэгіён "Нёман"

 

Юлія Коцкая
Эўрапейскі гуманітарны універсітэт
Магістрантка праграмы
"Эўрапейскія даследванні"

Пашырэнне Еўрапейскага саюза прывяло да ўзнікнення новых задач і новых магчымасцяў, звязаных з развіццём траснпамежнага супрацоўніцтва як паміж дзяржавамі-удзельніцамі, так і, для ўсяго ЕС у цэлым.

Беларусь, якая мае тры мяжы з новымі сябрамі ЕС, а таксама дзве мяжы са краінамі, не уваходнымі ў склад ЕС, апынулася ў самім цэнтры гэтых ператварэнняў і падзей.

Пасля атрымання Беларуссю незалежнасці ў 1991 годзе ў знешняй палітыцы памежныя сувязі сталі гуляць важную ролю. Адной з галоўных формаў міжнароднага рэгіянальнага супрацоўніцтва становіцца транспамежнае супрацоўніцтва з краінамі-суседзямі і Еўрапейскім Саюзам. Аднак пачынаючы з 1994 году ў сувязі са зменай унутрыпалітычнай сітуацыі “заходні” вектар беларускай знешняй палітыцы становіцца хутчэй тэарэтычнай з’явай, чым яе практычным напаўненнем. Хаця ў 1995 годзе былі праведзены перамовы па заключэнні двухбаковай Дамовы аб партнёрстве і супрацоўніцтве, гэты дакумент так і не ўступіў у сілу. У верасні 1997 года Саветам ЕС было прынята рашэнне аб немагчымасці падпісання з Беларуссю ні прамежкавага пагаднення, ні Дамовы аб партнёрстве і супрацоўніцтве ў сувязі з пагаршэннем унутрыпалітычнай сітуацыі.

Пачынаючы з 1996-1997 гадоў, адносіны паміж ЕС і Беларуссю працягвалі пагаршацца ў выніку зробленых Лукашэнкам крокаў у напрамку аўтарытарызму. А прэзідэнцкія выбары 2001 і парламенцкія 2000 і 2004 гадоў былі прызнаны неадпавядаючымі міжнародным стандартам дэмакратычных выбараў. Падобнае развіццё сітуацыі зрабіла немагчымым для Беларусі атрыманне выгод і пераваг у рамках Еўрапейскай палітыкі добрасуседства, паколькі гэтая палітыка заснавана на прыхільнасці агульным каштоўнасцям, уключаючы дэмакратыю, вяршэнства закона, дэмакратычнае дзяржаўнае кіраванне і выкананне правоў чалавека, уключаючы і правы меншасцей. ЕС працягвае выказваць гатоўнасць развіваць адносіны з Беларуссю, калі яна прадэманструе сваю прыхільнасць гэтым каштоўнасцям.

У Дэкларацыі ад 14 верасня 2001 года прэзідэнцтва ЕС падцвердзіла гэтыя высновы і адзначыла, што "развіццё адносінаў паміж ЕС і Беларуссю перш за ўсё залежыць ад выканання правоў чалавека і станаўлення дэмакратыі ў гэтай краіне”[1].

Еўрапейская палітыка добрасуседства, якая была ўпершыню сфармулявана Еўрапейскай камісіяй у Паведамленні аб пашыранай Еўропе ў сакавіку 2003 года, а потым дапоўнена яшчэ адным Паведамленнем у ліпені таго ж года, у якім была выкладзена канцэпцыя Праграмы добрасуседства, закладае аснову для цеснага супрацоўніцтва с краінамі — суседзямі пашыранага ЕС і, у прыватнацсі, дае Беларусі магчымасць паляпшэння адносін з саюзам.[2] Пасля афіцыйнага прыняцця гэтых канцэпцый праз Высновы Савета ЕС у сакавіку і кастрычніку 2003 года Еўрапейская камісія прадоўжыла распрацоўку палітыкі добрасуседства. Вынікам гэтай працы стала Стратэгія, якая была завершана ў маі 2004 года, а ў наступным месяцы зацверджана Саветам ЕС і Еўрапейскім саветам.

Напачатку Беларусь вітала канцэпцыю Еўрапейскай палітыкі добрасуседства і прапаноўвала канкрэтныя галіны супрацоўніцтва, але пры гэтым не адказвала на патрабаванні выканання асноўных дэмакратычных стандартаў. На жаль, антыдэмакратычны курс беларускіх уладаў і парушэнні правоў чалавека ў краіне не дазволілі далейшае развіццё адносін паміж ЕС і Беларуссю ў рамках Еўрапейскай палітыкі добрасуседства. Тым не менш, ЕС падцвярджае, что гатовы для больш цесных адносін, у тым ліку і ў рамках Еўрапейскай палітыкі добрасуседства, пры ўмове рэалізацыі Беларуссю фундаментальных рэформ.

13 верасня 2004 года Савет ЕС яшчэ раз выказаў “надзею, што Беларусь зойме належнае месца сярод дэмакратычных краін. У гэтым выпадку ЕС зможа прадоўжыць развіццё адносін з Беларуссю, у тым ліку і ў рамках Еўрапейскай палітыкі добрасуседства. Аднак, калі парламенцкія выбары і аб’яўлены рэферэндум пройдуць не ў свабодных і справядлівых умовах, гэта не зможа застацца без наступстваў для гэтых адносінаў”[3].

23 лістапада 2004 года Саветам ЕС было падкрэслена, што “Беларусь, як непасрэдная суседка Еўрапейскага саюза, мае магчымасць стаць актыўным партнёрам ЕС ў рамках Еўрапейскай палітыкі добрасуседства” і заклікаў прэзідэнта Лукашэнку і яго ўрад “змяніць палітыку і стаць на шлях фундаментальных дэмакратычных і эканамічных рэформ дзеля таго, каб наблізіць краіну да агульнаеўрапейскіх каштоўнасцей”[4].

Аднак ў лістападзе 2004 года Савет Еўрапейскага Саюза вымушаны быў сярод іншага адзначыць, што “іншыя кантакты з прэзідэнтам Лукашэнкам і членамі яго ўрада, уключаючы і шматбаковыя кантакты і кантакты, неабходныя для развіцця трансгранічных адносінаў, будуць зведзены да мінімума. Праграмы дапамогі Супольнасці і асобных краін — членаў ЕС будуць падтрымліваць патрэбы насельніцтва і мэты дэмакратызацыі, у прыватнасці з дапамогай гуманітарнага, рэгіянальнага і трансгранічнага супрацоўніцтва і з дапамогай праектаў, якія прама або ўскосна падтрымліваюць дэмакратызацыю і дэмакратычныя сілы Беларусі”[5].

Што тычыцца непасрэднага транспамежнага супрацоўніцтва, то ў гэтым накірунку Беларусь з кожным годам губляе і аддаляецца ад Еўрапейскага Саюза, там самым адмаўляючыся павялічэння магчымасцяў мясцовых органаў улады рашаць праблемы хутка і рацыянальна, выкарыстоўваючы свой патэнцыял, матэрыяльную і тэхнічную дапамогу партнёраў па еўрарэгіёне, эфектыўнага прыцягнення інвестыцыяў і фінансавых рэсурсаў еўрапейскіх структурных фондаў.

Беларусь фактычна выключана з прававой сферы дзейнасці транспамежнага супрацоўніцтва. Акрамя двухбаковых дамоваў з кожнай з дзяржаў-удзельніц еўрарэгіёнаў, Беларусь не далучылася ні да воднага еўрапейскага дакумента ў галіне транспамежнага супрацоўніцтва. А нацыянальная прававая база ўвогуле не прадугледжвае ніякага асобнага заканадаўства, якое тычыцца мясцовага ці рэгіянальнага самакіравання на ўдзел у транспамежным супрацоўніцтве. Пры фактычнай адсутнасці сістэмы мясцовага самакіравання, дзейнасць мясцовых уладаў, асабліва ў кантактах з замежнымі партнёрамі, кантралюецца цэнтральнай уладай.

Нягледзячы на тое, што Беларусь афіцыйна не падпісала Еўрапейскую рамкавую канвенцыю, яна ўжывае яе палажэнні. Трансмежнае і рэгіянальнае супрацоўніцтва з Польшчай, Літвой, Латвіяй і Ўкраінай рэгламентуецца дамовамі, якія прадугледжваюць абавязальніцтвы бакоў па забеспячэнні спрыяльных умоў для ўсталявання і развіцці прамых кантактаў, сувязяў і супрацоўніцтва адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак.

Адмысловы падзел па рэгіянальнай палітыцы прадстаўлены ў "Асноўных палажэннях праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2001-2005 гады"[6] і "Асноўных напрамках сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2010 года"[7]. 18 снежня 2004 г. створаная Міжведамасная каардынацыйная рада па пытаннях памежнага супрацоўніцтва з сумежнымі краінамі, у які ўвайшлі прадстаўнікі МЗС, Дзяржкамітэта па навуцы і тэхналогіям, Дзяржаўнага камітэту памежных войскаў, іншых міністэрстваў і ведамстваў[8]. Раду ўзначальвае міністр замежных спраў Беларусі. Аднак спецыялісты адзначаюць нешматлікасць і самы агульны характар пазначаных дакументаў.

На сёння Беларусь з'яўляецца сузаснавальніцай пяці еўрарэгіёнаў:

  • еўрарэгіён "Буг". З траўня 1998 года ў яго дзейнасці прымае ўдзел Брэсцкая вобласць. З польскага боку ўваходзяць Люблінскае і Тарнабжэгскае ваяводствы, з украінскай - Волынская вобласць;
  • еўрарэгіён "Нёман". Падпісанне дамовы і зацвярджэнне статута адбылося 6 чэрвеня 1997 года ў Сувалках (Польшча). У склад еўрарэгіёна з беларускага боку ўваходзіць Гродзенская вобласць, з літоўскага – Мар’ямпальскі і Алітускі раёны, з польскага - Падляшскае ваяводства (з 1998 г.), з расійскай - Чарняхоўскі, Красназнаменскі, Азёрскі, Гусеўскі і Несцяроўскі раёны Калінінградскай вобласці;
  • еўрарэгіён "Белавежская пушча". Дамова падпісана 25 траўня 2002 года ў г. Гайнаўка (Польшча). З беларускага боку сябрамі еўрарэгіёна з'яўляюцца Свіслацкі, Пружанский і Камянецкі раёны, з польскай - Гайнаўскі павет;
  • еўрарэгіён "Азёрны бок". Створаны 29 студзеня 1999 г. У склад еўрарэгіёна з беларускага боку ўвайшлі Браслаўскі, Міёрскі, Верхнядзвінскі, Глыбокскі і Пастаўскі раёны Віцебскай вобласці, з латвійскай - гарады Даугавпілс і Рэзэкне, з літоўскай - Ігналінскі, Вісагінаскіі Зарасайскі раёны.
  • Еўрарэгіён “Днепр”. 29 красавіка 2003 года адбылося падпісанне дамовы аб стварэнні еўрарэгіёна "Днепр" з уключэннем тэрыторый Гомельскай вобласці - з беларускай, Бранскай - з расійскай, і Чарнігаўскай - з украінскай бакоў.

Для аналізу быў абраны еўрарэгіён “Нёман”, які з’яўляецца найбольшым па колькасці ўдзельнікаў: у яго склад уваходзяць рэгіёны чатырох краін. Да таго ж у складзе еўрарэгіёна “Нёман” прадстаўленыя дзьве краіны-удзельніцы Еўрапейскага Саюзу – Польшча і Літва, адна з якіх яшчэ некалькі гадоў таму была разам з Беларуссю ў складзе адной дзяржавы і мела аднолькавыя стартавыя пазіцыі для развіцця транспамежнага супрацоўніцтва; а таксама Расія.

Транспамежны тэрытарыяльны саюз еўрарэгіён "Нёман" створаны дзевяць гадоў назад. Дамова была падпісана 6 чэрвеня 1997 года паміж Гродзенскай вобласцю, Сувалкскім ваяводствам, Алітускім і Марыямпальскім паветамі, 4 красавіка 2002 года ў яго склад увайшлі пяць раёнаў Калініградскай вобласці.

Галоўная мэта стварэння еўрарэгіёна “Нёман” - гэта ажыўленне супрацоўніцтва на памежных тэрыторыях Польшчы, Расіі, Літвы і Беларусі, а таксама падвышэнне ўзроўню жыцця жыхароў, гэта значыць ажыццяўленне мерапрыемстваў, накіраваных на эканамічнае развіццё тых тэрыторый, якім да раней не надавалася належнай увагі[9]. Галоўным аўтарам ідэі была польскі бок, а ў першую чаргу Цезары Цэслюкоўскі, які ў то час быў сувальскім ваяводам. Ён быў ініцыятарам прац над стварэннем еўрарэгіёна “Нёман." Арганізацыйная структура еўрарэгіёна “Нёман” прадстаўлена Радай, Прэзідыўмам, Сакратарыят, Рэвізійная камісія, Працоўныя групы.

Па словах кіраўнічкі польскага бюро еўрарэгіёна “Нёман” Малгажаты Дудзінскай, лепш за ўсё супрацоўніцтва развіта на польска-літоўскім памежжы: 80% рэалізаваных праектаў – гэта двухбаковыя польска-літоўскія праекты. Супрацоўніцтва з Беларуссю ў рамках працы еўрарэгіёна тармозіцца менавіта з беларускага боку. Так, напрыклад, сумесныя сустрэчы трэба планаваць за паўгады наперад. Нават правядзення пасяджэння Рады Еўрарэгіёну – галоўнага органа, можа змяняцца некалькі разоў з-за таго прадстаўнікі беларускага боку не могуць прыехаць[10].

Колькасць праектаў з удзелам беларускага боку таксама ўвесь час памяншаецца. Паводле інфармацыі дырэктара Марыямпальскага бюро Гінтараса Скамарочуса, беларускія партнёры ці дэманструюць невялікую цікавасць да праектаў, ці не даюць гарантыяў, што адобраныя праекты атрымаюць падтрымку ўнутры краіны[11]. Такія праекты могуць “гуляць” па міністэрствах некалькі месяцаў і ў выніку не атрымаць станоўчай ацэнкі.

У 2005 годзе ў рамках праграм добрасуседства Еўрапейскага саюза супрацоўніцтва з памежнымі дзяржавамі ажыццяўляецца два праекты[12]:

  • “Стварэнне ўсходне-еўрапейскай сеткі рэгіянальных удзельнікаў для пашырэння памежнага супрацоўніцтва малых і сярэдніх прадпрыемстваў”.
  • “Стымуляванне агра-, эка- і этнатурызму ў сельскай мясцовасці ў Гродзенскай вобласці праз міжсектаральнае супрацоўніцтва і партнёрства”.

Сёння ў Польшчы і Літве мясцовыя бюро еўрарэгіёна выступаюць як рэсурсныя цэнтры і гэтым яны вабяць мясцовае насельніцтва да перавагаў тэрытарыяльнага саюза. Тут актыўна пішуць і абараняюць праекты, навучаюць зацікаўленых. Бюро маюць свой штат і бюджэт, што дазваляе ім займацца прыцягненнем сродкаў у памежныя раёны. У прыватнасці, у рамках тэрыторыі еўрарэгіёна Польшчу і Літву звязалі дзвесце кіламетраў роварных дарожак. Уздоўж межы, якая пасля ўступу гэтых краінаў у Еўрапейскі Саюз стала амаль сімвалічнай, збіраюцца стварыць 14 кэмпінгаў і інфраструктуру прыдарожнага сэрвісу.

Гродзенскае бюро еўрарэгіёна "Нёман", створанае на базе аддзела знешнеэканамічных сувязяў аблвыканкама без уласнага штата і складаецца з дзвюх чалавек.

Акрамя ажыццяўлення сумесных праектаў, у рамках еўрарэгіёна штогод праводзіцца шматгалінавая выстава-кірмаш "Еўрарэгіён "Нёман" у Гродна, якая павінна вырашаць асноўныя задачы па заключэнні шырокага спектру дамоваў, дэманстрацыі і азнаямленні наведвальнікаў з новымі відамі тавараў і паслугаў рэгіёна і рэалізацыі іх. Выстава праводзіцца з 1998 году. Апошнія два гады на выставу ў якасці ўдзельнікаў не прыязджаюць ні польскія, ні літоўскія прадпрыемствы і фірмы. У 2005 годдзе ў выставе-кірмашу прынялі ўдзел у асноўным дзяржаўныя прадпрыемствы Гродзенскай вобласці і абласцей Беларусі. Не быў прадстаўлены прыватны сектар эканомікі. Сама выстава-кірмаш фактычна ператварылася ў дэманстрацыю прадукцыі дзяржаўных прадпрыемстваў Беларусі.

Усе вышэйсказанае дазваляе вылучыць на сённяшні дзень наступныя праблемы Беларусі і Еўрапейскага Саюза ў сферы транспамежнага супрацоўніцтва, якія тармозяць і фактычна ліквідуюць гэты накірунак міжнародных адносін для Беларусі:

  • Палітычныя адносіны, якія тармозіць транспамежнае супрацоўніцтва.
  • Значная розніца ў адміністратыўных структурах паміж дзяржавамі, размешчанымі на знешніх межах.

Па меркаванні У.Улаховіча[13], галоўнай праблемай развіцця практыкі памежных рэгіянальных праектаў у Беларусі з'яўляецца не выкананне прынцыпу субсідарнасці, г.зн. узмацнення рэгіянальнага і лакальнага ўзроўню кіравання праз перанос кампетэнцыю на магчыма больш нізкі адміністратыўны ўзровень. Дадзены прынцып мяркуе высокае развіццё тэрытарыяльнага самакіравання, што для краіны досыць сур'ёзная праблема, як у сілу гістарычнай традыцыі, так і ў сілу таго, што дзеючы ў сучаснасць час закон аб мясцовым самакіраванні ад 1991 года не дае мясцовым органам улады дастатковых паўнамоцтваў, практычна без змяненняў захоўваючы іх дэкаратыўную роля савецкага часу, неабходнасць дапасавання з “цэнтрам” кожнага кроку.

  • Слабая рэфармаванасць эканомікі Беларусі, асабліва ў пытаннях уласнасці, яе слабая інвестыцыйная прывабнасць.

Рэжыму найбольшага эканамічнага спрыяння пакуль, на вялікі жаль, няма як для беларускіх суб'ектаў гаспадарання, так і для іх партнёраў па той старане мяжы.

  • актуальнай для Беларусі з'яўляецца тэма станаўлення грамадзянскай супольнасці і стварэння ўмоў для рэалізацыі прыватных і грамадскіх ініцыятыў ва ўсіх сферах жыцця. Еўрарэгіёны могуць стаць вельмі істотным механізмам інтэнсіфікацыі людскіх кантактаў, задзейнічання людскага рэсурсу для ўзаемаўзбагачэння культураў, рэалізацыі адукацыйных і асветніцкіх праграм, развіцця спорту і турызму.

Няўрадавыя арганізацыі заўсёды былі для Рады Еўропы партнёрамі ў пабудове добрасуседскіх адносін паміж прадстаўнікамі розных рэгіёнаў. Яны з'яўляюцца рухаючай сілай і ўдзельнікамі дзейнасці Рады Еўропы па супрацоўніцтве, а таксама дзейнасці па ўстанаўленнях стандартаў, якія ляжаць у аснове Еўрапейскай Хартыі аб мясцовым самакіраванні і Рамачнай Канвенцыі па транспамежнаму супрацоўніцтву і яе Пратаколаў[14]

НГА - гэта ключавыя асобы ў працэсе развіцця транспамежнага супрацоўніцтва ў сферы агульных інтарэсаў.

  • Сфера культуры таксама звяртае ўвагу і звязана гэта, перш за ўсё, з поліэтнічным складам насельніцтва памежных раёнаў, паколькі адміністратыўныя межы практычна ніколі не супадаюць з этнічнымі і, такім чынам, праблема "нацыянальных меншасцяў" тут існуе заўсёды.

Умяшальніцтва дзяржавы ва ўнутраныя справы Саюза палякаў у Беларусі і стварэнне прадзяржаўнага польскага аб’яднання, неўдзел афіцыйных прадстаўнікоў польскай дзяржавы ў мерапрыемствах Фестывалю нацыянальных культур, раскол сярод літоўскай і татарскай меншасцяў сведчаць пра крызіс культурнай палітыкі еўрарэгіёна.

Такім чынам, транспамежны еўрарэгіён “Нёман” паступова губляе статус транспамежнага чатырохбаковага аб’яднання і ператвараецца фактычна ў двухбаковы саюз Польшчы і Літвы.


[1] Прадстаўніцтва Еўрапейскай камісіі ва Украіне, Малдове і Беларусі: http://www.delblr.ec.europa.eu/

[2] Wider Europe – Neighbourhood: A New Framework for Relations with Our Eastern and Southern Neighbours. Communication from the Commission to the Council and the European Parliament: http://ec.europa.eu/comm/world/enp/pdf/com03_104_en.pdf

[3] Прадстаўніцтва Еўрапейскай камісіі ва Украіне, Малдове і Беларусі. http://www.delblr.ec.europa.eu/

[4] Тамсама

[5] Тамсама

[6] Асноўныя палажэнні праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2001-2005. Мінск, 16 мая 2001 года. http://www.government.by/ru/rus_news.html

[7] Асноўныя палажэнні праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2005-2010 гады. Мінск, 3 сакавіка 2006 года. http://www.government.by/ru/rus_news.html

[8] О Создании межведомственного координационного Совета по вопросам приграничного сотрудничества с сопредельными странами. Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 18 декабря 2004 г. №1602. http://www.pravo.by

[9] Статут трансгранічнага саюза Еўрарэгіён “Нёман”. Аўгустоў, 6 чэрвеня 1997 года са зменамі ад 12 сакавіка 1999 года, 5 кастрычніка 1999 года, 14 ліпеня 2000 года.

[10] Польскае радыё: http://www. Polskieradio.pl. (эфір ад 08.10.2003)

[11] Максимчик И. Беларусь держит паузу. [Электронны дакумент]: Рэжым доступу: http://www.w-europe.org/?p=251 (наведаны 25.03.2006)

[12] Сайт Гродзенскага абласнога выканкама. http://www.region.grodno.by

[13] Улахович В. Еврорегионы: белорусские перспективы. [Электроны дакумент]: Рэжым доступу: http://www.nmnby.org/articles/280403/eureg.html (наведаны 06.02.2006)

[14] Шуман К. Развитие сотрудничества Неправительственных организаций на Европейском Севере: состояние и перспективы. [Электроны дакумент]: Рэжым доступу: http://www.karelia-zs.ru/themes/yer/mats_index_with_att.asp?folder=1671&FoundId=1968&pNo=1  (наведаны 10.06.2006)

Наверх

 


При цитировании материалов
ссылка на электронный журнал Wider Europer Review и сайт Wider Europe обязательна.

Мнения авторов не обязательно отражают позицию участников проекта по рассматриваемым проблемам.
Редакция не несет ответственности за точность или интерпретацию фактов авторами публикаций.

Copyright (C) Project "Wider Europe" 2004-2008